Прэзідэнт Венесуэлы Уга Чавэс у панядзелак вярнуўся на радзіму з Кубы, дзе праходзіў трохтыднёвы курс лячэння і дзе яму была выразаная ракавая пухліна, паведамляе Reuters.

Аб вяртанні Чавеса аб'явіла дзяржаўнае тэлебачанне. Яго самалёт прызямліўся недалёка ад Каракаса.

На кадрах, якія трансляваў тэлеканал, таксама відаць, як Чавес развітваецца з кубінскім лідарам Раўлем Кастра, пакідаючы Кубу.

«Вось я і дома, і вельмі шчаслівы!! Добрай раніцы, мая любімая Венесуэла! Добрай раніцы, любімы народ! Дзякуй богу! Гэта пачатак вяртання!»- у сваім Twitter напісаў chavezcandanga.

Афіцыйныя СМІ Кубы паведамлялі, што Уга Чавес прыбыў у Гавану 8 чэрвеня пасля візіту ў Бразілію і Эквадор. Праз два дні Чавесу зрабілі аперацыю па выдаленні абсцэсу ў вобласці таза.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?