У Гродне вуліца Савецкая была пасярэдзіне перагароджана аўтобусамі. Каля трыццаці асоб у штацкім пачалі затрыманні. Многія ўдзельнікі акцыі забеглі у кавярню, каб уратавацца, але ціхары ўварваліся за імі. Наведвальнікі кавярні кінуліся бараніць пратэстоўцаў, тады і іх таксама пахапалі і пацягнулі ў аўтобусы. На маіх вачах затрымалі бацьку, які прыйшоў з маленькай дзяўчынкай. Мужчыну зацягнулі ў аўтобус, а дзяўчынка засталася адна і клікала тату.

Вось такая ў нас цяпер праўда і свабода для простых беларусаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?