Сумная навіна надышла з Магілёва. 25 чэрвеня пайшоў з жыцьця адзін з найбольш актыўных сябраў мясцовай арганізацыі Партыі БНФ спадар Уладзімер Крушкін.

Ён нарадзіўся 24 красавіка 1956 г. у Магілеве. Скончыў там сярэднюю школу № 12 і ПТВ № 58. Працаваў на будоўлях. Меў чацвярых дзяцей. Захапляўся жывапісам і фатаграфіяй.

З канца 1990-х гадоў – актывіст Партыі БНФ, удзельнік усіх кампаніяў, якія праводзіла Партыя. Асабліва вызначыўся падчас прэзідэнцкай кампаніі 2010 году – нягледзячы на цяжкую хваробу, амаль кожны дзень, у любое надвор’е браў удзел у вулічных пікетах па збору подпісаў за кандыдата ад Партыі БНФ Рыгора Кастусёва.

Вечная памяць!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?