02.01.2007 / 16:48

Газпром, Лукашэнка, Фройд. 2

Той факт, што Белтрансгаз быў таўкануты не за рынкавым прынцыпам выклікае зэро сумневаў.

Той факт, што Белтрансгаз быў таўкануты не за рынкавым прынцыпам выклікае зэро сумневаў.

Калі ласка працытуйце мяне фрагмент Евангеліе ад Адама Смта, Рыкарда або нейкага іншага рынкавага апостала, дзе прапісана, што кошт тавару без зьмены вонкавых абставінаў можа адкалываць наступныя фарта‑мартале: спачатку складаць 200 у.а потым ляснуцца да 105? І ўсё ў рамках закону рынкавага прынцыпу.

Нявольна пачынаеш шукаць разгадку «камфортных прапаноў» і «канструктыўных падыходаў» у нейкіх іншых канцэптах разкадыроўкі чалавечых паводзінаў.

Напрыклад, цікава аналізаваць другую газавую з пункту дактрыны Фройда.

Нагадаю што Фройд сцьвярджаў, што за будзь якім актам чалавека стаіць гэткі прымітыўны матыў як сэксуальная снага ў розных яе варыяцыях.

Канкрэтную мадэль можна вылічыць за кошт сымбалічных асацыяцый.

Відавочна, што труба ў нашым выпадку з‑за яе зьнешняй конусападобнай формы ‑ тыповы фалічны сымбаль.

Такім чынам нябачнай, аднак вельмі важнай часткай барацьбы за Белтрансгаз, стала латэнтная разборка яе удельнікаў (дарэчы яны ўсе мэны) за базавыя прызнакі маскуліннасьцi.

Праўда, акцёры вырашалі розныя заўданьні: для Менску гэта безумоўна была барацьба супраць кастрацыі дарагога воргану

У сваю чаргу Газпром марыў падоўжыць сваё палавое багацьце ‑ як вядома, чым больш і даўжэй ‑ тым круцей.

Нельга ў выніку не пагадзіцца з Сідорскім, які лічыць, што вынік перамоваў быў негатыўным для Менску

Пастаўце сябе на месца чувака у якога палову яго …. узялі ў арэнду.

0
Цімохаў грут / Адказаць
04.01.2007 / 09:38
Рэд. Выдалена за непаважнасьць.
0
ZF / Адказаць
07.01.2007 / 18:45
рэспект. вельмі крэатыўны падыход. Апазіцыя, слухай Леліка.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру