У Беларусі ў маі 2011 года зафіксаванае дадатнае сальда замежнага гандлю таварамі і паслугамі ў памеры $116,6 мільёнаў. Гэта здарылася ўпершыню за паўтара года — да гэтага дадатнае сальда было зафіксавана ў студзені 2010 года.Тым не менш, па выніках пяці месяцаў 2011 года адмоўнае сальда замежнага гандлю таварамі і паслугамі склала $2,61 мільярда, што на 42% больш, чым за аналагічны перыяд 2010 года.
Праблемы з набыццём валюты імпарцёрамі ў Беларусі рэзка скарацілі імпарт адміністратыўным парадкам. Адначасова спажывецкі попыт на імпартныя тавары рэзка знізіўся разам з падзеннем рэальных заробкаў і ростам цэнаў на імпартныя тавары.
Выроўніванне балансу замежнага гандлю — станоўчы эфект дэвальвацыі для эканомікі ў цэлым.