05.07.2011 / 15:25

Рыгора Барадуліна паклалі ў шпіталь 6

Пагрозы жыццю паэта няма.

Пагрозы жыццю паэта няма.

Народнага паэта Беларусі шпіталізавалі 30 чэрвеня з арытміяй. Як паведаміла яго жонка Валянціна, дзядзька Рыгор на мінулым тыдні наведаў участковага ўрача. Яму зрабілі кардыяграму, дзе і выявілася арытмія. Паэту параілі легчы ў шпіталь. Сардэчны рытм у Барадуліна ўжо аднавіўся, але яму працягваюць ставіць кропельніцы. Валянціна Барадуліна сказала, што ў пятніцу мужа павінны выпісаць.

Апошнім часам стан здароўя 76-гадовага Рыгора Барадуліна прымушае хвалявацца прыхільнікаў яго творчасці. У маі паэт трапіў у рэанімацыю. Летась ён месяц правёў у шпіталі з запаленнем лёгкіх.

КМ

0
Шаман / Адказаць
05.07.2011 / 15:32
70-гадовы ўзрост - адно з супрацьпаказаньняў для аднаўленьня сінусавага рытму.
0
Dzimka / Адказаць
05.07.2011 / 15:36
Трымайся, дзядзька Рыгор!!!
0
Алесь / Адказаць
05.07.2011 / 15:48
Шчыра Вам жадаю моцкага здароў'я,дзядзька Рыгор
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру