05.07.2011 / 15:52

Адважны Джэк-змеялоў са Смаргоншчыны 9

У паветра ўзвілася даўжэзная гадзюка...

Жыхар вёскі Шэматова Іосіф Батура апырскваў на сваім прысядзібным участку бульбу супраць каларадскага жука, калі заўважыў, як па яго гумовым боце слізганула штосьці пярэста-бліскучае. Машынальна мужчына футбальнуў, як яму падалося, іржавы ланцуг. У паветра ўзвілася даўжэзная гадзюка.

Лайка Джэк, што грэўся на сонейку непадалёку, у імгненне вока адрэагаваў на небяспеку і кінуўся на няпрошаную госцю. Моцнымі сківіцамі ён адразу адкусіў галаву змяі.

Іосіф Антонавіч прыйшоў у рэдакцыю, каб праз газету папярэдзіць ўсіх гаспадароў пра небяспечных наведвальнікаў на гаспадарскія соткі ў раёне вёскі Шэматова. Бо часта тут гуляюць маленькія дзеці, ды і дарослыя людзі адчуваюць сябе вельмі спакойна. А небяспека можа напаткаць кожнага і нарабіць шмат непрыемнасцей.

Хоць яд беларускай гадзюкі не лічыцца смяротна небяспечным, але ён выклікае дыстрафію печані і нырак, вострую анемію.

Мужчына расказаў, што за ўвесь час, які ён тут жыве, ніколі не бачыў раней падобных рэптылій. Але з’яўленне адной, ды яшчэ такой вялікай – амаль метр у даўжыню, наводзіць на думку, што могуць быць паблізу і іншыя. А з найбольшым задавальненнем яе расказаў наведвальнік пра гераічнага Джэка, які так спрытна і адважна абараніў свайго гаспадара.

0
Віталь з Менску / Адказаць
05.07.2011 / 15:59
Слава Героям!
0
йцук / Адказаць
05.07.2011 / 16:02
"Муравьиный лев снова напал на муравейник!"
0
Таня / Адказаць
05.07.2011 / 16:26
Пасля сумных навінаў (арышты, затрыманні, суткі, здек над журналістамі) навіна пра гадзюку і смелага Джэка са Смаргоншчыны выклікала замілаванне. Хоць нейкія станоўчыя эмоцыі (не лічачы вызваленне Пачобута, хаця што тут радавацца -- яго ж не апраўдалі)
Паказаць усе каментары/ 9 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру