05.07.2011 / 16:26

Акцыя: «Набудзь цвёрдую валюту ў кнігарні «логвінаЎ» 5

Кнігарня «логвінаЎ» прапануе абмяняць рублі на каштоўныя замежныя паперы па прыбытковым курсе — УДВАЯ ТАННЕЙ!

Кнігарня «логвінаЎ» прапануе абмяняць рублі на каштоўныя замежныя паперы па прыбытковым курсе — УДВАЯ ТАННЕЙ!

1. 7 ліпеня (чацвер) на Незалежнасці 37А, УСЕ замежныя пераклады выдавецтва “Логвінаў” і некаторыя кнігі іншых выдаўцоў — НАПАЛОВУ ЗАДАРМА.

Напрыклад, Курт Вонэгут. Бойня № 5, або Крыжовы паход дзетак. Раман, пераклад з амерыканскай.

Замест 20 000 — 10 000.

Вольга Такарчук. Правек ды іншыя часы. Раман, пераклад з польскай. Замест 16 000 — 8 000.

«З». Вялімір Хлебнікаў у перакладзе Алеся Разанава, пераклад з расейскай. Замест 10000 — 5000.

Дж. Р. Р. Толкін. Каваль зь вялікага Вутану. Ілюстраваная казка, пераклад з ангельскай. Замест 12000 — 6000.

Яраслаў Рудзіш. Неба пад Бэрлінам. Раман, пераклад з чэскай. Замест 10 000 — 5 000.

Яраслаў Івашкевіч. Панна з Вілька. Аповесці, пераклад з польскай. Замест 10 000 — 5000.

І гэтак далей амаль да бясконцасці…

2. Акрамя гэтага прадаюцца кнігі таксама за 50% кошту:

Станіслаў Станкевіч. Беларускія элементы у польскай паэзіі. Замест 18 000 — 9000.

Андрэй Катлярчук. У ценю Польшчы і Расеі. Замест 27 000 — 13500.

Антон Луцкевіч. Барацьба за вызваленне. Замест 34 000 — 17000.

3. А 19-00 адбудзецца аўтограф-сесія пісьменніка Анатоля Астапенкі і прэзентацыя яго кнігі «Йгде зродилися иускормлены суть по Бозе».

Цэлы дзень кошт на гэтую кнігу будзе зніжаны на 50%.

0
giedras / Адказаць
05.07.2011 / 17:17
"...пераклад з амерыканскай" Гэта моцна! А з аўстрыйскай ці канадскай перакладаў няма?
0
2giedras / Адказаць
05.07.2011 / 23:21
Ну ў апошнія годаў дзесяць-пятнаццаць, калі перакладаюць аўтараў з ЗША, звычайна пішуць "пераклад з амерыканскай мовы". Нічога дзіўнага. А калі нейкі аўстрыйскі аўтар напіша твор на аўстрыйскай нямецкай, альбо на баварскам ці алеманскам дыялекце, дык што перакладчык, які дарэчы ведае з якой мовы ён перакладае, мусіць хлусіць, каб не абразіць пачуцьці звышдэлекатнага эрудыраванага чытача?
0
Беларусін / Адказаць
05.07.2011 / 23:54
"У ценю Польшчы і Расеі" і задарма б не ўзяў. Такая назва кнігі пра Вялікае Княства Літоўскае!
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру