Перадачы прымаюць з 10:00 да 14 і з 14 да 18:00. Перадаваць можна ваду і сокі ў празрыстай тары, газеты, прадметы першай неабходнасці.

 Фота Антона Сурапіна.

Фота Антона Сурапіна.

 Фота Антона Сурапіна.

Фота Антона Сурапіна.

 Фота Антона Сурапіна.

Фота Антона Сурапіна.

 Фота Антона Сурапіна.

Фота Антона Сурапіна.

 Фота Антона Сурапіна.

Фота Антона Сурапіна.

 Фота Антона Сурапіна.

Фота Антона Сурапіна.

«Учора былі асуджаныя сто сорак чалавек, што пляскалі ў ладкі 3 ліпеня. Амаль усім ім далі суткі па абвінавачванні ў брыдкаслоўі і цяпер яны ўтрымліваюцца на Акрэсціна. Проста зараз родныя, сябры і знаёмыя рэпрэсаваных прыйшлі пад ізалятар, каб зрабіць перадачы тым, каго пасадзілі», — піша блогер Максім Чарняўскі.

З самай раніцы ініцыятыўная група людзей з'ездзіла ў гіпермаркет і закупіла вады і прадметаў першай неабходнасці на суму амаль у два мільёны — гэта тыя грошы, якія ахвяравалі самыя розныя людзі.

Сярод закупленых рэчаў — вільготныя сурвэткі, туалетная папера, дзіцячы крэм, вада, цыгарэты, запалкі, крыжаванкі, сшыткі, зубныя шчоткі і пасты. Усе рэчы былі выгружаны каля ізалятара, дзе кожны чалавек можа ўзяць па камплекце прадметаў і перадаць яго асуджаным.Таксама складаюцца спісы, каму родныя пакінулі перадачу. Тым, каму не прынеслі, хлопцы самі будуць рабіць перадачу з набытых рэчаў і прадуктаў. На момант падрыхтоўкі рэпартажу перадачы ад сваякоў і сяброў атрымалі ўжо больш за дваццаць чалавек, пастаянна прыходзяць новыя людзі, перад уваходамі ў ізалятар сабралася чарга.

У 12:00 хлопцы пачалі махаць рукамі з-за кратаў, людзі каля ізалятара пачалі ім апладзіраваць.
Выйшаў міліцыянт, сказаў, калі яшчэ такое паўторыцца, перадач яны больш не прымуць.

Перадачы прымаюць з 11:00 да 14 і з 14 да 18:00. Перадаваць можна ваду і сокі ў празрыстай тары, газеты, крыжаванкі, прадметы першай неабходнасці, тэарэтычна можна перадаваць адзенне, але сёння яго не прымаюць. Афіцыйна НЕЛЬГА перадаваць ежу і запіскі. Але запіскі можна схаваць — у газетах ці іншым спосабам.

Па пытаннях перадачаў і матэрыяльнай дапамогі пацярпелым з ініцыятыўнай групай можна звязацца па тэлефоне (29) 555-49-41 (Насця).
Таксама ёсць патрэба ў пустых пластыкавых бутэльках.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?