«Так, я еду ў Гётэборг. У сьвеце ёсьць гарады-сховы, што даюць прытулак творчым асобам з краінаў-ізгояў, дзе няма ўмоваў для нармальнай творчасьці», — кажа пісьменьніца. Гэта не эміграцыя, падкрэсьлівае С.Алексіевіч, якая 4,5 гады правяла ў Італіі і Францыі, а цяпер выпраўляецца на радзіму Нобэлеўскай прэміі ў галіне літаратуры: «Хачу спакойна папрацаваць, але заставацца там не зьбіраюся».

За час вымушаных вандровак па Эўропе выйшла пад 50 перакладаў твораў спн. Алексіевіч. Адна толькі «Чарнобыльская малітва» перакладзеная на 21 мову. Зьнята некалькі фільмаў, з посьпехам праходзяць тэатральныя пастаноўкі паводле ейных твораў.

Апошнія два месяцы пісьменьніца правяла на радзіме. Яна наведала дзясятак гарадоў і мястэчак, паўдзельнічала ў літаратурнай вечарыне і дала інтэрвію радыё «Свабода».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?