БелаПАН стаў сведкам страшнага выпадку каля будынка Нацыянальнай бібліятэкі. Некалькі пажылых людзей сядзелі на лавачцы, міліцыянеры ў цывільным сталі зганяць іх адтуль. Мужчына ва ўзросце прыкладна 50 гадоў ім нешта адказаў, яго схапілі, і ў гэты час у яго пачаўся прыпадак эпілепсіі.

Мужчына ўпаў на асфальт і біўся ў канвульсіях. Некалькі маладых людзей спрабавалі выклікаць хуткую дапамогу па мабільных тэлефонах,

але іх схапілі і зацягнулі ў міліцэйскі аўтобус. На дапамогу мужчыну так ніхто і не прыйшоў.
Дзякуй богу, прыпадак хутка спыніўся. Мужчына ўстаў, падышоў да фантана, памыўся і пайшоў.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?