Сюжэт расійскага Першага канала пра акцыю 6 ліпеня ў Мінску.

.

Больш за 400 чалавек затрыманыя ў Беларусі ў ходзе чарговай агульнанацыянальнай акцыі пратэсту. Маўклівыя дэманстрацыі - з апладысментамі замест лозунгаў прайшлі ва ўсіх буйных гарадах. Тых, хто сабраўся чакалі міліцыянты і людзі ў цывільным - не дапамагла нават змена месца правядзення маніфестацый. А напярэдадні акцыі многія атрымалі СМС з пагрозамі ад невядомых.

Збоку гэта нагадвае захоп ці нават Кіднэпінг - людзі ў цывільным, не прад'яўляючы ніякіх дакументаў, запіхваюць мірных мінакоў у аўтобусы без нумароў. Так гучна скончылася чарговая маўклівая акцыя пратэсту ў Мінску.

Жыхары беларускай сталіцы сабраліся, каб паапладзіраваць. Апладысменты прысвечаны эканамічнаму курсу ўрада рэспублікі, толькі не ў яго падтрымку, а наадварот - гэта сімвалічны пратэст.

Вось ужо больш за месяц кожную сераду ўвечары ў розных гарадах Беларусі грамадзяне збіраюцца на цэнтральных плошчах. На гэты раз у Мінску правілы гульні змянілі - на Кастрычніцкую - цэнтральную плошчу горада - амаль ніхто не прыйшоў. Сустракаліся на загадзя дамоўленых пляцоўках у розных раёнах. Усяго ў беларускай сталіцы такіх месцаў было 9. Але нават гэтая тактыка не выратавала удзельнікаў пратэсту ад масавых затрыманьняў.

Сярод затрыманых апынуліся і журналісты, у тым ліку замежныя. Журналісты з тэлекампаніі НТВ паспрабавалі правесці здымку каля мінскага Лядовага палаца, але праз некалькі хвілін да іх падышлі трое ў цывільным, не прадставіўшыся, запатрабавалі выключыць камеру і правялі ўнутр.

"Я не магу сказаць, колькі мы прасядзелі, але, мабыць, увесь час, пакуль ішла акцыя. Гэта было тэхнічна зроблена на той момант, калі людзей, якія апладзіруюць, пачалі забіраць. Мы чулі крыкі міліцыя. Усё было зроблена, каб мы гэта не знялі" , - распавядае карэспандэнт кампаніі НТВ Георгій Грывенны.

У Кастрычніцкім раёне затрымана 10 чалавек, у Савецкім - 3, у Фрунзенскім - 7, і гэтак далей. Зводкі са спальных раёнаў Мінска - нібы з поля бою. Як ужо паспелі падлічыць праваабаронцы, толькі ў сталіцы ў аддзяленні міліцыі трапіла каля 200 чалавек, і яшчэ столькі ж - у іншых буйных гарадах. Сярод затрыманых былі і жанчыны, і пажылыя людзі, а тыя, хто іх вёз, не саромеліся прымяняць фізічную сілу.

Таццяна Цітова

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0