Аматары гісторыі і культуры Беларусі шукаюць аднадумцаў для паездкі на экскурсію-канцэрт па слядах амаль зніклай цывілізацыі — культуры беларускіх яўрэяў, роднай мовай якіх стагоддзямі была мова ідыш.

Разам з Алесем Астравухам — аўтарам ідыш-беларускага слоўніка і знаўцам габрэйскай культуры — вы наведаеце класічныя заходнебеларускія мястэчкі: Валожын, Вішнева, Івянец, Ракаў.

Вы пабачыце будынкі славутай на ўвесь юдзейскі свет Валожынскай ешывы, цудам захаваных сінагогаў, старажытныя могілкі (і даведаецеся, што напісана на магільных камянях!), помнікі ахвярам Халакосту, радзіму прэзідэнта Дзяржавы Ізраіль, лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру Ш. Перэса, месцы дыслакацыі яўрэйскіх партызанскіх атрадаў у Налібоцкай пушчы.

Вы пазнаёміцеся з незвычайнай і каларытнай мовай ідыш.

У выкананні Алеся Астравуха і Аляксея Жбанава пачуеце прыгожыя песні на гэтай мове.

Будзе магчымасць спяваць разам!

На хутары спадара Алеся Лася Барок прагучыць сапраўдная клезмерская музыка! У выкананні клезмерскага ансамбля «Мінскер капелье».

Вандроўка стартуе з Мінска 17 ліпеня (нядзеля) а 8-й. Даведкі па тэлефоне: (029) 180-28-38.

Узор клезмерскай музыкі — вядомая песня з «Народнага альбома» LOMIR ZICH IBERBETN. На беларускую мову з ідыш яе пераклаў Аляксей Жбанаў:

LOMIR ZICH IBERBETN

Lomir zich iberbetn, iberbetn
Vos shteystu bay der tir?
Lomir zich iberbetn,
Kum arayn tsu mir.

Lomir zich iberbetn, iberbetn,
Vos shteystu bay mayn fenster?
Lomir zich iberbetn,
Bist bay mir der shenster.

Lomir zich iberbetn, iberbetn,
Koyf a pomarantsn,
Lomir zich iberbetn,
Lomir geyen tantsn.

Lomir zich iberbetn, iberbetn,
Shtel dem samovar,
Lomir zich iberbetn,
Zay-zhe nisht kayn nar.

Lomir zich iberbetn,
Genug shoyn zayn vi goyim,
Lomir zich iberbetn,
Lomir zayn chaverim!

ТРЭБА НАМ ПАМІРЫЦЦА

(пераклад з ідыш — Аляксей Жбанаў)

Трэба нам памірыцца, памірыцца,
Стаіш каля брамы.
Трэба нам памірыцца —
Ты ж прыгожы самы.

Трэба нам памірыцца, памірыцца,
Стаіш ля дзвярэй.
Трэба нам памірыцца,
Дык заходзь смялей.

Трэба нам памірыцца, памірыцца,
Купі памаранчы.
Трэба нам памірыцца —
Ты са мной патанчы.

Трэба нам памірыцца, памірыцца,
Стаў жа самавар.
Трэба нам памірыцца —
Будзь як гаспадар.

Трэба нам памірыцца, памірыцца,
Годзе жыць як гоі.
Трэба нам памірыцца —
Мы ж сябры з табою!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?