Сёння суддзя Ленінскага раёна Магілёва Ірына Ланчава пакарала незалежнага журналіста Алеся Асіпцова адміністрацыйным арыштам на 10 сутак.
Суды ў Магілёве над затрыманымі падчас апошніх пратэстных акцыяў, арганізаваных праз сацыяльныя сеткі ў інтэрнэце, распачаліся ў чацвер у другой палове дня. Акрамя Алеся Асіпцова, арыштаваны на 5 сутак Аляксандр Кісялёў. Грашовы штраф у 30 базавых велічыняў (1 млн 50 тыс.) атрымаў Віталь Заблоцкі.
У сераду, 6 ліпеня, на акцыі ў Магілёве затрымалі 8 чалавек. Акрамя таго, ва ўласных кватэрах былі затрыманыя Алесь Асіпцоў, Віталь Заблоцкі і Аляксандр Сімановіч. Сёння, 7 ліпеня, затрымалі праваабаронцу Барыса Бухеля. Да суда ўсе яны знаходзіліся ў ізалятары часовага ўтрымання.