Сябры Яўгена Шапчыца звярнуліся ў рэдакцыю «НН» з просьбай аб дапамозе.Справа ў тым, што Яўген учора вечарам быў затрыманы ля Гандлёвага цэнтра «Тытан». Гэты момант трапіў на адно з відэа. Затрыманне адбываецца ў першыя дзесяць хвілін.
Сёння сябры і бацькі Яўгена звярталіся да праваабаронцаў, аб’ездзілі суды, але інфармацыі пра Яўгена нідзе няма. На Акрэсціна ім параілі ехаць у Маскоўскі суд.
Калі нехта з чытачоў мае інфармацыю, то просьба паведамляць яе ў каментах.
Яўген Шапчыц — былы супрацоўнік БТ. Ён зняў вядомы ролік пра бабулю «Схавай пашпарт», за што паплаціўся працай.