Па выніках чэрвеня аб'ём золатавалютных рэзерваў Беларусі, разлічаны па стандартах МВФ, павялічыўся на $557,7 мільёна і паводле папярэдніх даных на 1 ліпеня склаў $4150,9 мільёна ў эквіваленце.
Разам з тым, у параўнанні з пачаткам года аб'ём ЗВР краіны паменшыўся на $879,8 мільёнаў, ці 17,5%.
Павелічэнню золатавалютных рэзерваў у чэрвені спрыяла паступленне першага траншу крэдыту Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС у суме $800 мільёнаў.
0
0
0
0
0
0