Пакет акцый ААТ «Прамсувязь» у памеры 49,726% статутнага фонду будзе прададзены на конкурсных умовах,
у інтэрв’ю карэспандэнту БЕЛТА паведаміў намеснік міністра сувязі і інфарматызацыі Сяргей Несцяровіч.

Першапачаткова конкурс планавалася правесці ў 2012 годзе. Аднак, паколькі да актыву праявілі цікавасць стратэгічныя інвестары (кітайскія карпарацыі ZTE і Huawei), было вырашана правесці конкурс у 2011 годзе.

Зараз вядзецца падрыхтоўчая праца. У прыватнасці, праводзіцца ацэнка рынкавага кошту акцый арганізацыі. Умовы продажу акцый па конкурсу падрыхтаваны на падставе бізнес-плана ААТ «Прамсувязь» на 2011–2012 гады. У адпаведнасці з ім пераможца конкурсу забяспечвае прадстаўленне грамадству беспрацэнтнай пазыкі тэрмінам на 5 гадоў з адтэрміноўкай па выплаце асноўнага доўгу.

Пакет акцый ААТ «Прамсувязь» плануецца прадаць, каб прыцягнуць у краіну стратэгічнага інвестара і з яго дапамогай наладзіць у Беларусі вытворчасць сучаснага тэлекамунікацыйнага абсталявання.

***

ААТ «Прамсувязь» — адзінае прамысловае прадпрыемства, якое ўваходзіць у склад Міністэрства сувязі і інфарматызацыі. Асноўныя спажыўцы — РУП «Белтэлекам» і РУП «Белпошта». У ААТ «Прамсувязь» больш за 10 гадоў укаранёная і дзейнічае сістэма якасці ISO 9001, больш за 5 гадоў — сістэма аховы навакольнага асяроддзя ISO 9014, ўкаранёна сістэма аховы працы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?