Ад людзей, якія перакрылі беларуска-польскі памежны пераход 11 чэрвеня, патрабуюць аплаціць паслугі спецназу і кампенсацыю мытні.

Амаль месяц таму людзі зладзілі ў «Брузгах» стыхійную акцыю пратэсту ў знак нязгоды з увядзеннем абмежаванняў на вываз паліва з Беларусі. Цяпер асуджаным удзельнікам акцыі супрацоўнікі міліцыі накіравалі адмысловыя плацёжныя патрабаванні. У выпадку іх невыканання абяцаюць спагнаць грошы судовым парадкам.

За ўдзел у акцыі, якую, дарэчы, спецназ жорстка разагнаў, памежных гандляроў ужо штрафавалі. Цяпер ад іх патрабуюць яшчэ і вяртання матэрыяльнай страты, нібыта за выклік спецназу.

Аплачваць паслугі спецназаўцаў аўтааматары пакуль не спяшаюцца і заяўляюць, што збіраюцца звярнуцца ў гэтай справе ў абласны суд,

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?