4 студзеня адвакатка Кастуся Лукашова накіравала чарговую скаргу па справе свайго падабароннага. Гэта ўжо пятая скарга, і яна скіраваная гарадзкому пракурору Менска. Рэдакцыі стаў вядомы зьмест скаргі. Падаем яе ў перакладзе на беларускую мову.

СКАРГА

19 сьнежня 2006 г. а 12 гадзіне па месцы сваёй працы ў інстытуце геахіміі і геафізыкі Нацыянальнай Акадэміі Навук Беларусі быў затрыманы і 20 сьнежня узяты пад варту Лукашоў К.В.

Факт затрыманьня пацьвярджаецца тым, што ў сьледчы ізалятар ён быў зьмешчаны 20 сьнежня 2006 г.

Пры затрыманьні Лукашова былі парушаныя ягоныя правы: ня быў складзены пратакол затрыманьня, і ў сувязі з гэтым яму не абвяшчалася, не тлумачылася права мець абаронцу з моманту затрыманьня.

19 сьнежня 2006 г., адразу пасьля затрыманьня, яго маці заключыла пагадненьне на атрыманьне юрыдычных паслугаў юрыдычнай кансультацыяй Першамайскага раёну г. Менску, пра што было паведамлена сьледчаму, у вытворчасьці якога знаходзіцца справа.

У адпаведнасьці з арт. 111 КПК Рэспублікі Беларусі ў выпадку, калі абвінавачаны знаходзіцца ў іншай мясцовасьці альбо ягонае знаходжаньне невядомае, орган крымінальнага перасьледу правамоцны вынесьці пастанову пра затрыманьне гэтай асобы. Затрыманьне ў дадзеных абставінах ня можа доўжыцца болей за 72 гадзіны з моманту фактычнага затрыманьня. Затрыманаму можа не прад’яўляцца абвінавачаньне ў дадзены тэрмін, калі па сыходзе 72 гадзінаў ён вызвалены з-пад варты.

У парушэньні дадзенай нормы КПК Лукашову прад’яўлена абвінавачаньне 3 студзеня 2007 г., гэта значыць на 15 суткі з моманту ўвязьненьня.

Адпаведна артыкулу 117 КПК на працягу 10 сутак з моманту прымяненьня меры затрыманьня орган, які вядзе крымінальны працэс, павінен прад’явіць абвінавачаньне і дапрасіць асобу па абвінавачаньні. Калі ў гэты тэрмін абвінавачаньне ня будзе прад’яўлена, асоба падлягае неадкладнаму вызваленьню.

Лукашову абвінавачаньне прад’яўлена праз 15 сутак, адпаведна, ён падлягае неадкладнаму вызваленьню зь сьледчага ізалятару.

На падставе ўзгаданага, арт 139 КПК Рэспублікі Беларусь

ПРАШУ:

Прызнаць дзеяньні органаў папярэдняга расьсьледаваньня незаконнымі і вырашыць пытаньне неадкладнага вызваленьня з-пад варты Лукашова Канстанціна Валянцінавіча.

4 студзеня 2006 г.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?