Штрафаваць за мат падчас акцыі маўклівага пратэсту — відавочная недапрацоўка сістэмы. У Кодэкс абадміністрацыйна-непалітычных правапарушэннях патрабуюцца змены. Няхай нават папраўкі гэтыя дзейнічаюць толькі ў серады…
Раздзел 26
Артыкул 26.1
Нецэнзурнае маўчанне ў грамадскім месцы, абразлівае шпацыраванне ў серады на вачах у грамадзян і іншыя наўмысныя дзеянні, якія парушаюць чысціню вуліц або спакой грамадзян (маўчызм), — цягнуць за сабой накладанне штрафу ў памеры ад дзвюх да трыццаці базавых велічыняў або адміністрацыйны арышт.
Артыкул 26.2
Цынічная ўсмешка супраціву прадстаўніку ўлады пры выкананні ім службовых паўнамоцтваў і з мэтай аказання ўплыву на
Артыкул 26.3
Наўмысныя апладысменты ў мэтах дэстабілізацыі грамадскага парадку (апладыментарызм) альбо застрашвання насельніцтва, альбо аказання ўздзеяння на прыняцце рашэнняў дзяржаўнымі органамі — цягнуць за сабой накладанне штрафу або адміністрацыйны арышт.
Артыкул 26.4
Безбілетны праезд пасажыраў ва ўсіх відах аўтазака — цягне накладанне штрафу ў памеры дзвюх дзясятых базавай велічыні з абмежаваннем волі на 15 сутак.
Артыкул 26.5
Абставінамі, што абцяжарваюць адказнасць, прызнаюцца:
Здзяйсненне думказлачынства, якое вылучаецца па сваім змесце выключным цынізмам і выяўляецца ў няправільнай ацэнцы
злачынствы, здзейсненыя дзве серады запар (злосны серадзізм).