Злучаныя Штаты Амерыкі занепакоены «ўсё больш жорсткай тактыкай, якая прымяняецца беларускімі ўладамі супраць дэманстрантаў і журналістаў» падчас мірных акцый пратэсту, заявіла 7 ліпеня на брыфінгу ў Вашынгтоне прэс-сакратар Дзярждэпартамента ЗША Вікторыя Нуланд.

«Сотні пратэстуючых, уключаючы больш за 20 журналістаў, якія асвятлялі пратэсты, былі затрыманы падчас апошняй дэманстрацыі 6 ліпеня, — канстатавала Нуланд. — Мы заклікаем урад Беларусі вызваліць усіх затрыманых і паважаць правы грамадзян Беларусі, у тым ліку права на свабоду сходаў. Мы працягваем заклікаць да неадкладнага і безумоўнага вызвалення ўсіх палітычных зняволеных у Беларусі».

Нагадаем, паводле даных праваабаронцаў, вечарам 6 ліпеня падчас акцыі маўклівага пратэсту ў Беларусі было затрымана прыкладна 400 чалавек, у тым ліку ў Мінску каля 190 чалавек, з якіх прыкладна 90 ужо асуджаны. Суды павінны прадоўжыцца сёння.

Усяго за час правядзення акцый маўклівага пратэсту, арганізаваных групай «Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі», якія праходзяць у Беларусі з 8 чэрвеня, было затрымана каля 1.730 чалавек, у тым ліку журналісты.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0