Нарэшце з’явілася інфармацыя пра візавую падтрымку для наведнікаў «Басовішча», але насуперак ранейшым анонсам арганізатараў фэсту, на візы даецца толькі зніжка — яны не будуць бясплатнымі.
Афармленнем візаў будуць займацца ўпаўнаважаныя турыстычныя агенцтвы, якія прапануюць таксама аўтобусны тур на фестываль.

Аўтобусны тур на «Басовішча-2011»

Кошт паездкі — 80 еўра + 80 тысяч беларускіх рублёў

У кошт уваходзіць:

Аднаразовая шэнгенская віза са зніжкай для гасцей «Басовішча» — 30 еўра.

Аўтобусны тур па маршруце Мінск — Гарадок-Беласток — Мінск. Выезд з Мінска 22 ліпеня раніцай, ад’езд з «Басовішча» — раніцай 24 ліпеня, вяртанне ў Мінск — раніцай 25 ліпеня (да 8.00)

Медыцынская страхоўка.

Паслугі турыстычнага агенцтва па арганізацыі аўтобуснага тура і афармленні дакументаў для атрымання шэнгенскай візы.

Дадаткова аплачваецца:

Абанемент у намётавае мястэчка — 20 злотых/асоба (прыблізна 6 даляраў).

Візы для тых, хто едзе самастойна

Для тых, хто збіраецца дабірацца на «Басовішча» самастойна, кошт візы — 30 еўра (консульскі збор) + 80 000 рублёў (паслугі турыстычнага агенцтва па афармленні дакументаў для атрымання шэнгенскай візы) + страхоўка (прыблізна 5 еўра).

Для ўладальнікаў шэнгенскіх і польскіх нацыянальных візаў прапануюцца паслугі па арганізацыі аўтобуснага тура — кошт паездкі 50 еўра.

Дакументы будуць прымацца да 11 ліпеня.

Па падрабязнуюй інфармацыю, калі ласка, звяртайцеся ва ўпаўнаважаныя турыстычныя агенцтвы:

«Дэльфін Груп» — г. Мінск, вул. Кульман, 2–407

(панядзелак — пятніца: 9.00–18.00, абед 12.00–13.00)

Тэл.: +375-17-292-64-13, +375-29-7089518, +375-44-710-43-68, e-mail: [email protected]

«Гісторыя-Тур» — г. Мінск, зав. Праязны, 3–1

(панядзелак — пятніца: 9.00–18.00, абед 12.00–13.00)

Тэл.: +375 29 677 00 46, +375 29 572 18 12, +375 17 200 04 68.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?