Правілам здзяйснення абгону і кантролю за выездам на сустрэчную паласу руху інспектары ДАІ нададуць пільную ўвагу на дарогах краіны ў выхадныя. Пра гэта паведамілі ва ўпраўленні Дзяржаўтаінспекцыі МУС Беларусі.
Не застануцца ўбаку пытанні выканання хуткасных рэжымаў руху і правілаў прышпільвання рамянямі бяспекі. Будзе актыўна ўжывацца скрыты кантроль з выкарыстаннем прыбораў фота- і відэафіксацыі парушэнняў, а інфармацыя па каналах
Інспектары спецпадраздзялення ДПС «Страла» будуць аказваць дапамогу мясцовым аддзелам ДАІ ў забеспячэнні бяспекі дарожнага руху падчас правядзення «Славянскага базару»,
а таксама будуць адпрацоўваць аўтадарогі Мінск — Гродна, Мінск — Маладзечна — Нарач, Мінск — Віцебск.
УДАІ МУС нагадвае, што ў выхадныя дні рэзка павялічваецца лік вадзіцеляў, якія садзяцца за руль у стане алкагольнага ап’янення. З мэтай прадухілення фактаў кіравання транспартам у нецвярозым стане ў выхадныя ва ўсіх абласцях будуць арганізаваныя адпрацоўкі дарог па тактыцы «звужанай паласы».
За кіраванне транспартным сродкам у стане ап’янення вадзіцель прыцягваецца да адказнасці ў выглядзе штрафу ў памеры ад 15 да 35 базавых велічынь (ад 525 тыс. да 1 млн. 225 тыс. беларускіх рублёў) з пазбаўленнем права кіравання транспартнымі сродкамі тэрмінам на 3 гады. Калі нецвярозы вадзіцель да таго ж не мае права кіравання, то караецца штрафам у памеры ад 25 да 45 базавых велічынь (ад 875 тыс. да 1 млн. 575 тыс.). За паўторнае на працягу года кіраванне ў нецвярозым стане вадзіцель прыцягваецца да крымінальнай адказнасці.
Цяпер чытаюць
«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі

«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі
«Калі Расія нападзе на NATO, Калінінград будзе знішчаны ў першыя ж гадзіны. Але могуць прайсці два тыдні, перш чым дадатковыя сілы прыбудуць у Літву» — генерал Бэн Ходжэс

«Калі Расія нападзе на NATO, Калінінград будзе знішчаны ў першыя ж гадзіны. Але могуць прайсці два тыдні, перш чым дадатковыя сілы прыбудуць у Літву» — генерал Бэн Ходжэс
«Незалежнасць не падае з неба і не даецца назаўсёды. Яе трэба абараняць». Ціханоўская выступіла з заявай да 35-годдзя прыняцця Дэкларацыі аб суверэнітэце

Каментары