Дзеянні беларускага боку ні ў якім разе не накіраваны на абмежаванне транзіту нафты праз тэрыторыю Беларусі. Аб гэтым заявіў прэс‑сакратар беларускага МЗС Андрэй Папоў сёння, каменціруючы журналістам увядзенне пошліны на перамяшчэнне нафты па тэрыторыі рэспублікі.

Ён адзначыў, што гэта мера ў адказ на прынятае раней рашэнне Расіі аб увядзенні пошлін на экспартуемую ў Беларусь нафту.

Андрэй Папоў падкрэсліў, што Беларусь няўхільна выконвае міжнародныя абавязацельствы па забеспячэнню свабоды транзіту нафты па сваёй тэрыторыі. Праз нашу краіну пастаўляецца 50 працэнтаў усёй расійскай нафты, што накіроўваецца еўрапейскім спажыўцам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?