11.07.2011 / 11:28

У Ваўкавыскім раёне пацярпеў крушэнне лёгкаматорны самалёт. Пілот загінуў +фота 3

Ён упаў на дах гаражнага кааператыва ў пасёлку Рось.

Ён упаў на дах гаражнага кааператыва ў пасёлку Рось.

Фота Volkovysk.by.

Фота Volkovysk.by.

Фота Rovd.volkovysk.by.

Фота Rovd.volkovysk.by.

Фота Rovd.volkovysk.by.

Як паведамляе прэс-служба Міністэрства па надзвычайных справах, паведамленне аб тым, што ў гарадскім пасёлку Рось на гаражны кааператыў ўпаў самалёт, паступіла 9 ліпеня ў 18.11 у Ваўкавыскае раённае падраздзяленне МНС ад відавочцы. Па прыбыцці да месца выкліку ратавальнікі высветлілі, што адбылося падзенне аднаматорны двухмеснага самалёта БЕКАС Х 32, бартавы нумар ЕW-305SL. Гарэння не было, загінуў пілот. У самалёце акрамя пілота нікога не было. Пацярпелых сярод мясцовага насельніцтва няма.

Высветлілася таксама, што самалёт авіяцыйнага атрада ТАА «Пружаны Авіяхімсервіс» працаваў па пошуку зніклай жанчыны ў лясным масіве, прылеглым да вёскі Мінеўшчына Ваўкавыскага раёна. Ён прыляцеў з горада Пружаны Брэсцкай вобласці ў вёску Мачуліна Краснасельскага пасялковага савета Ваўкавыскага раёна. Каля 17.00 самалёт вылецеў на кропку базавання у Пружаны, аднак пілот адхіліўся ад устаноўленага маршруту і накіраваўся ў г.п. Рось. Са слоў відавочцаў, самалёт ляцеў на звышнізкай вышыні і пры выкананні віражу заваліўся на крыло, у выніку чаго страціў астатнюю вышыню і сутыкнуўся з гаражом, размешчаным у гаражным кааператыве ў г.п. Рось па вуліцы Чырвонаармейскай. Пілот загінуў на месцы авіякатастрофы. У выніку сутыкнення пашкоджана перакрыцце гаража і аўтамабіль, які знаходзіўся ў гаражы. Прычына аварыі высвятляюцца.

Пілот — 47-гадовы Аляксандр Сафонаў, былы вайсковы лётчык.

***

Самалёты БЕКАС Х-32 выпускае ўкраінская фірма «Ліліенталь». Серыйна выпускаецца з 1993 года. Лёгкі шматмэтавы двухмесны самалёт. Максімальная хуткасць — 180 км/г, максімальная вышыня палёту — 4 км.

За апошнія гады ў Беларусі, Расіі і Украіне зафіксаваныя 4 выпадкі крушэння самалётаў БЕКАС Х-32. Ва ўсіх выпадках пілоты гінулі.

0
Авиатор / Адказаць
11.07.2011 / 11:32
Лучше бы Сесну закупили (
0
Лёкса / Адказаць
11.07.2011 / 12:33
капец, не далёка ад майго гаражу Рось опасносьце..
0
іван / Адказаць
11.07.2011 / 14:54
Па фота выглядае на тое, што ня проста "сутыкнуўся", а спікіяваў і "ўрэзаўся"... :-( Шкада чалавека!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру