У машыне знаходзіліся тры чалавекі, у тым ліку маленькае дзіця. На шчасце, ніхто сур’ёзна не пацярпеў.

Аварыя адбылася 9 ліпеня на трасе Брэст — Мінск — мяжа РФ. Аўтамабіль «Пежо», за рулём якога знаходзілася жанчына, рухаўся ў бок Брэста.

Па словах супрацоўніка ДПС АДАІ Баранавіцкага РАУС Сяргея Гаўрылені, мінчанка, якая толькі тры тыдні таму атрымала правы кіроўцы, падчас руху страціла пільнасць, не дала рады кіраванню, у выніку чаго машына вылецела ў кювет і перакулілася.

У аўтамабілі акрамя жанчыны-кіроўцы знаходзіліся яе муж і маленькая дачка. На шчасце, усё абышлося і ад дапамогі медыкаў удзельнікі ДТЗ адмовіліся.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?