У першым квартале 2011 года нафтаперапрацоўчыя заводы сталі лідарамі ў спісе самых стратных прадпрыемстваў Беларусі.

НПЗ сталі лідарамі ў спісе самых стратных прадпрыемстваў Беларусі. Пра гэта сведчаць дадзеныя апублікаванай на афіцыйным сайце Міністэрства фінансаў справаздачы аб дзейнасці адкрытых акцыянерных таварыстваў, перадае БелаПАН.

Так, страты «Нафтана» за першыя тры месяцы гэтага года склалі 197 млрд 731 млн рублёў, Мазырскага НПЗ — 165 млрд 826 млн рублёў.

Акрамя НПЗ са значнымі стратамі спрацавалі такія прадпрыемствы, як «Крыніца» (8 млрд 662 млн), «Бярозаўскі камбінат сілікатных вырабаў» (5 млрд 974 млн), «Мінскі завод колавых цягачоў» (5 млрд 779 млн), «Лідаграпраммаш» (5 млрд 297 млн).

Сярод самых прыбытковых беларускіх ААТ лідзіруе «Беларуськалій» з паказчыкам 1 трлн 267 млрд 794 млн рублёў. Далей ідуць: «Беларусбанк» (113 млрд 734 млн), «Гомельтранснефтьдружба» (106 млрд 19 млн), «БелАЗ» — 95 млрд 570 млн, «Белаграпрамбанк» (80 млрд 510 млн), «Беларуская валютна-фондавая біржа» (78 млрд 961 млн), «Прыорбанк» (69 млрд 408 млн), «БПС-Банк» (69 млрд 061 млн), «МАЗ» (62 млрд 558 млн).

Топ-10 самых стратных беларускіх ААТ у 1 квартале 2011 г., дадзеныя Мінфіна

№ Кампанія Страты, млн рублей

1 Нафтан 197 731

2 Мазырскі НПЗ 165 826

3 Крыніца 8 662

4 Бярозаўскі КСІ 5 974

5 МЗКЦ 5 779

6 Лідааграпраммаш 5 297

7 Віцебскаблаўтатранс 4 632

8 Свінакомплекс «Барысаўскі» 4 561

9 Аршанскі авіярамонтны завод 4 539

10 Даламіт 4 402

Топ-20 самых прыбытковых беларускіх ААТ у 1 квартале 2011 г., дадзеныя Мінфіна

№ Кампанія Прыбытак, млн рублей

1 Беларуськалій 1 267 794

2 Беларусбанк 113 734

3 Гомельтранснафта Дружба 106 019

4 БелАЗ 95 570

5 Белаграпрамбанк 80 510

6 Беларуская валютна-фондавая біржа 78 961

7 Прыорбанк 69 408

8 БПС-банк 69 061

9 МАЗ 62 558

10 Белгархімпрам 48 923

11 Гродна Азот 44 770

12 Белшына 37 830

13 Белінвестбанк 33 511

14 ГТФ Неман 30 664

15 Белзнешэканомбанк 30 150

16 Брэстгазаапарат 29 001

17 Белгазпрамбанк 27 117

18 Гомельскі хімічны завод 26 514

19 МАПІД 26 492

20 Керамін 26 423

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?