Стаўка рэфінансавання Нацыянальнага банка з 13 ліпеня 2011 года павялічыцца яшчэ на 2% і дасягне круглай лічбы 20% гадавых.

Папярэдняе павелічэнне адбылося 22 чэрвеня, тады стаўка таксама вырасла на 2%.

У гэтым годзе стаўка ўзрастае ўжо шосты раз, але ўсё адно адстае ад узроўню інфляцыі.

20% — стаўка сярэдзіны 2004 года. На такім самым узроўні яна трымалася і напачатку 1992 года.

Рост стаўкі фінансавання ўздыме стаўкі крэдытаў і дэпазітаў.

На цяперашні момант прыбытковасць укладаў ужо дасягае 30% за год. Спажывецкія крэдыты ў некаторых банках выдаюцца — страшна сказаць — аж пад 33% гадавых.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?