Прэм’ер прапанаваў расійскім і казахскім бізнэсоўцам узяць удзел у прыватызацыі ў Беларусі.

Беларусь у поўным аб’ёме прымае узятыя на сябе абавязацельствы ў рамках крэдытнай падтрымкі Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС. Аб гэтым заявіў прэм’ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч, выступаючы ў Маскве на канферэнцыі «Ад Мытнага саюза да АЭП: інтарэсы бізнэсу». «Гэта датычыць абмежавання бюджэтных асігнаванняў, выплат, росту даходаў і многіх іншых пытанняў», — сказаў ён.

Таксама ён заклікаў расійскі і казахскі бізнес ўдзельнічаць у прыватызацыі беларускіх прадпрыемстваў. «Мы хацелі б вылучыць цэлы шэраг кірункаў, у першую чаргу, хімічную прамысловасць, бо, мне здаецца, мы занадта зацыкліліся на пытаннях нафтаперапрацоўкі і гандлі нафтапрадуктамі».

Як адзначыў прэм’ер, могуць быць прыватызаваныя аб’екты фармацэўтыкі, мікраэлектронікі і мабільнай сувязі. Ён не выключыў і прыватызацыі ў сферы машынабудавання і металургіі.

Мясніковіч таксама заявіў аб неабходнасці фармавання адзінага абароннага заказу усімі дзяржавамі Мытнага саюза. «Калі яго не будзе, то не будзе ВПК аб’яднанага, і аб’яднанае вайскова-тэхнічнае супрацоўніцтва будзе непаўнавартасным», -= сказаў ён.

Мясніковіч таксама паабяцаў, што краіна выйдзе з эканамічных праблем за два-тры месяцы. «Гэта датычыць і палітыкі абменнага курса, і выраўноўвання цэнаў і шматлікіх іншых важных фактараў», — растлумачыў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?