04.01.2007 / 18:43

Саматужны фільм берасьцейскага юнака выйшаў у пракат 5

На кінаэкраны Берасьця выходзіць самаробны паўнаметражны баявік Аляксандра Дабралінскага. 18-гадовы берасьцеец выдаткаваў на выраб фільму 50 даляраў.

На кінаэкраны Берасьця выходзіць самаробны паўнаметражны баявік Аляксандра Дабралінскага. 18-гадовы берасьцеец выдаткаваў на выраб фільму 50 даляраў. У стужцы «Халодны горад» у якасці актораў аўтар зьняў сваіх сяброў. Рабіць кіно дапамагалі нават міліцыянты: яны пазычылі свой аўтамабіль для здымак сцэны з пагоняй. Фільм мае шмат кампутарных спэцэфэктаў. Сюжэтныя лініі малады рэжысэр пазычыў у папулярных фільмаў «Карты, грошы, два ствалы», «Бумер» і «Антыкілер». Паказаць твор на сваіх экранах пагадзіліся кінатэатры «Беларусь» і «1 Мая». Дарэчы, у Дабралінскага гэта ня першы досьвед рэжысэрскай работы. Падобным чынам ён ужо здымаў паўнамэтражны фільм «Тысяча й адзін патрон», які таксама дэманстраваўся ў берасьцейскім кінатэатры.

Фота holodniygorod.by.ru

0
Luty / Адказаць
05.01.2007 / 07:42
Вось так i нараджаецца Беларускi Галiвуд. Малайцы!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!
0
[+] / Адказаць
05.01.2007 / 17:59
А на які ляд нам той (й такі) Галівуд??? Нейкай дурноты наздымалі, толькі й радасьці - своёёёё, не расейскаеееееее. Цьфу...
0
rasinski / Адказаць
05.01.2007 / 21:21
Вельмі станоўчая навіна. Мяркую, да Галівуду пакуль далёка, але для беларускага кінапрацэсу, які ледзьве ліпее - гэта добра. Кіно - на ўласных камэрах, з хатнімі кампутарамі. Кіно разьвіваецца зьнізу. Лёд скрануўся. Што да сюжэту стужкі, то не судзіце сувора: на чымсьці трэба вучыцца. І добра, што зьвярнуліся да жанравага кіно. Дарэчы, людзі жадаюць бачыць беларускія гарады - і сваіх актораў.
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру