Улады РФ разлічваюць на тое, што дэкларацыя аб стварэнні Еўразійскага саюза будзе падпісана ў 2012 годзе, а саюз пачне сваю працу ўжо з 2013 года, заявіў журналістам прэм’ер-міністр Уладзімір Пуцін па выніках перамоваў з прэм’ерамі Беларусі і Казахстана.
«Мы вельмі разлічваем на тое, што ў наступным годзе мы падпішам дэкларацыю аб стварэнні Еўразійскага саюза, які можа і павінен пачаць сваю працу ўжо ў 2013 годзе», — сказаў Пуцін.
Прэм’ер адзначыў, што стварэнне саюза з’яўляецца наступным этапам інтэграцыі пасля фарміравання адзінай эканамічнай прасторы.
«Гэта вянец таго, да чаго мы павінны імкнуцца, у нас ёсць усе падставы меркаваць, што мы зробім і гэты крок», — сказаў Пуцін.
«У 2013 годзе, упэўнены, што ён пачне працаваць», — яшчэ раз адзначыў кіраўнік расійскага ўрада.