Паміж Беларуссю і Украінай разгарэўся дыпламатычны скандал. Паводле інфармацыі крыніц газеты «Дзеркало тижня» ў Кабінеце міністраў Украіны, яшчэ месяц таму з Беларусі былі высланыя два супрацоўнікі пасольства Украіны ў Беларусі — вайсковыя аташэ.

Украіна прыняла рашэнне ў адказ, выслаўшы вайсковага аташэ амбасады Беларусі ў Кіеве Андрэя Каюка. Дарэчы, на сайце пасольства Беларусі ва Украіне ў спісе супрацоўнікаў Андрэй Каюк па-ранейшаму значыцца.

У канцы красавіка Аляксандр Лукашэнка абвінаваціў кіраўніцтва Украіны ў «вашывасці». Як паведамілі крыніцы «Дзеркала тижня», украінскі прэзідэнт Віктар Януковіч вырашыў перадаць свой ​​адказ праз прэм’ера Міколы Азарава, які 19 мая знаходзіўся з візітам у Мінску. Сутнасць адказу невядомая. Але ён выклікаў негатыўную рэакцыю беларускага кіраўніка і прывёў да высылкі ўкраінскіх дыпламатаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?