«У Маскве пра мяне не крычаць, але гавораць», — заявіла журналістам спявачка Паліна Смолава 12 ліпеня падчас «Зорнай гадзіны» ўпрэс-цэнтры «Славянскага базару ў Віцебску».
На традыцыйную фестывальную сустрэчу з прадстаўнікамі СМІ былі запрошаны артысты, якія ў розныя гады сталі пераможцамі і лаўрэатамі міжнароднага конкурсу выканаўцаў эстраднай песні «Віцебск».
Смолава заваявала
Пра тое, як складваецца яе жыццё і кар’ера ў расійскай сталіцы, Паліна падзялілася з журналістамі: «Вядома, пра мяне ў Маскве не крычаць, але ўсё ж гавораць. І я буду рабіць усё для таго, каб гэтыя размовы станавіліся ўсё больш моцнымі, яркімі, каб гэтыя размовы я пацвярджала сваім дзеяннем, сваім голасам, сваімі хітамі. Я вельмі рада, што мая дарожка не стаіць на месцы, што я іду. Пры гэтым я з задавальненнем прыязджаю ў Беларусь, тут мае сваякі, сябры, мае прыхільнікі, мая першая сцэна.
Але зараз я ў Маскве, выйшла замуж, жыву, працую, пішу песні».
На пытанне аднаго з расійскіх журналістаў, у якіх праграмах яе можна ўбачыць, спявачка пажартавала: «А вы шчоўкайце каналамі. Напэўна, дрэнна шчоўкаеце».