13.07.2011 / 17:36

Без апладысментаў Серада згубіла драйв дадаліся першыя відэа, фотарэпартаж 131

Сотні пратэстоўцаў сабраліся на плошчы Якуба Коласа ў Мінску. Людзі выходзілі на Плошчы і ў рэгіянальных гарадах. Але колькасць пратэстоўцаў была значна меншай, чым пры канцы чэрвеня.

Сотні пратэстоўцаў сабраліся на плошчы Якуба Коласа ў Мінску. Людзі выходзілі на Плошчы і ў рэгіянальных гарадах. Але колькасць пратэстоўцаў была значна меншай, чым пры канцы чэрвеня. Пры адсутнасці апладысментаў акцыі згубілі драйв.

Акцыі, якія сталі самай яркай палітычнай падзеяй лета, трацяць энэргію. «У людзей ужо няма цікавасці», — напісаў у каментах чытач з Кобрына. Яны прадэманстравалі незадаволенасць грамадства і вымусілі лукашэнкаўцаў адкрыць паліцэйскае аблічча рэжыму. Але масавыя затрыманні ўдзельнікаў адстрашылі публіку. Колькасць удзельнікаў пачала змяншацца.

Фота Сяргея Гудзіліна.

Фота Сяргея Гудзіліна.

Фота Сяргея Гудзіліна.

Фота Сяргея Гудзіліна.

Фота Сяргея Гудзіліна.

Фота Сяргея Гудзіліна.

Фота Сяргея Гудзіліна.

20:55

Сёння з Жодзіна меліся выйсці асуджаныя за акцыю 3 і 6 ліпеня — 49 чалавек. Сустракаць іх прыехалі каля 30 машын. Затрыманыя павінны былі выйсці ў 19:30, але ў азначаны час ніхто з варот СІЗА не выйшаў, людзей чакалі гадзіну. Знайшліся яны на чыгуначным прыпынку «Чырвоны Сцяг», паведаміў грамадскі актывіст Павел Юхневіч.

20:35

На плошчы Якуба Коласа з’явіўся прэс-сакратар ГУУС Мінгарвыканкама Аляксандр Ластоўскі. Журналісты пытаюцца ў яго, чаму людзі ў цывільным перашкаджалі працы журналістаў, білі па руках і па фота- і відэакамэрах? На пытанне, хто такія людзі ў цывільным, Ластоўскі сказаў, што адказаць на гэтае пытанне не можа.

Сярод затрыманых быў Андрэй Цімашэнка. Ён здолеў пазваніць і паведаміць, што ён ужо ў аўтазаку. Ягоная жонка Алеся Жызнеўская спытала ў Ігара Яўсеева, дзе яе муж. Яўсееў адказаў, што ён ня ведае, бо працуе шмат розных спецслужбаў.

20:26

Тут па-ранейшаму знаходзіцца значная колькасць людзей — больш за 300 чалавек. У цэнтры плошчы — намеснік начальніка ГУУС Ігар Яўсееў.

З’явіліся міліцэйская інфармацыйная група.

20:22

Затрыманыя яшчэ чатыры чалавекі. Журналістам, калі спрабавалі гэта здымаць, проста білі па руках, па камерах.

20:16

Людзі патроху разыходзяцца з Плошчы. Але частка засталася. Журналістам настойліва не рэкамендуюць здымаць. Падчас хапуна іх адганялі, закрывалі камеры, спрабавалі вырваць камеры.

З’явіліся дзве групы маладых людзей спартыўнага выгляду па 15–20 чалавек, пачалі зацягваць людзей у аўтазакі, што стаялі за помнікам Коласа. Затрыманыя як мінімум 5 чалавек.

У Слуцку затрымана журналістка Таццяна Гусева.

На вуліцы Якуба Коласа, каля клуба «НЛО», спыніўся белы мікрааўтобус, з якога вывелі двух маладых хлопцаў. Склалася ўражанне, што гэта былі ўдзельнікі акцыі.

20:03

На Плошчы з’явіліся брытагаловыя, з выгляду — поўная гапата. Людзі пачынаюць разыходзіцца.

Праспект перакрыты, даішнікі перанакіроўваюць машыны з праспекта на бакавыя вуліцы.

Пад’ехаў на плошчу Якуба Коласа аўтазак, пад’язджаюць яшчэ дзве машыны спецслужбаў — мінівен і яшчэ адзін аўтобус.

Пачаліся затрыманні, людзей выхопліваюць з натоўпу і валакуць у машыны.

20:00

У людзей, а 20:00 ва ўсіх зазванілі мабільнікі — у каго мелодыя, у некага — сігнал.

Масава сігналяць аўтамабілісты. Але гук мабільнікаў быў ціхі. Увогуле, без апладысментаў і лозунгаў акцыі ператварыліся ў бясколерныя, згубіўся драйв, выклік, які быў уласцівы першым сходам.

19:58

На плошчы Якуба Коласа — каля 500 чалавек. Ніххто не апладзіруе. З машшынаў, што праязджаюць, даносіцца «Перамен» Віктара Цоя.

19:54

Каля «Кастрычніка» затрымалі прынамсі двух чалавек. Каля Дома ўрада — аўтобус з людзьмі цывільным і стаіць супрацоўнік ДАІ.

Два аўтазакі стаяць каля крамы «Семела», што на рагу праспекта Незалежнасці і вуліцы Чырвоназорнай (за плошчай Перамогі).

Затрыманы журналіст «КП в Беларусі» ў Гомелі Павел Міцкевіч.

19:51

На плошчы Якуба Коласа сабралася каля 200 чалавек. Сядзяць на лавачках, гуртуюцца вакол помніка пісьменніку. Усе чакаюць 20:00, калі павінны зазваніць будзільнікі на мабільніках.

19:50

Машыны нясмела сігналяць у раёне плошчы Якуба Коласа. Праехаў матацыкліст са сцяжком і ўключанай песняй «Мы ждем перемен».

19:45

Людзей у раёне плошчы Якуба Коласа более, сюды рухаюцца таксама ўдзельнікі акцыі ад Акадэміі навук.

Невядомыя ў цывільным не давалі збірацца маладым людзям каля рэстарана «Максі біс».

Каля двух дзясяткаў чалавек, якія стаялі насупраць будынку кінастудыі «Беларусьфільм», рушылі на станцыю метро «Маскоўская».

Уваход на станцыю «Партызанская» знаходзіцца пад наглядам супрацоўнікаў міліцыі. Міліцыя здымае усіх, хто выходзіць са станцыі метро «Акадэмія навук» каля кінатэатра «Кастрычнік». Злева ад кінатэатра стаяць два цёмна-сініх аўтобусы без нумароў з невядомымі ў цывільным.

19:35

На Якуба Коласа вельмі шмат людзей у цывільным. Сядзяць на лавачках, па двое, на адной — шасцёра. У раёне Плошчы Якуба Коласа пакуль усё спакойна. Людзі мірна прагульваюцца. Людзей на Плошчы больш, чым звычайна.

На праспекце паміж Коласа і АН, дзе павінна адбывацца акцыя (уздоўж БНТУ, Лідо) людзей у пяць разоў болей, чым з аднаваротнага. Яны ідуць у бок плошчы Якуба Коласа.

Каля пераходу, што каля БНТУ, асобы ў цывільным фільмуюць на відэа. На правай паласе праспекта паволі рухаецца серабрысты «Опель-Вектра», у ім сядзяць чацвёра брытагаловых і пагрозліва ўглядаюцца ў людзей на гулянні.

19:24

Каля плошчы Перамогі адносна спакойна. Людзі ходзяць туды-сюды, нягледзячы на канцэнтрацыю супрацоўнікаў міліцыі і асобаў у цывільным напружанасці не адчуваецца.

У раёне станцыі метро «Фрунзенская» затрыманыя два журналісты БелаПАН: Захар Шчарбакоў і відэааператар Павел Падабед.

У раёне вуліцы Дарашэвіча сустрэлі палкоўніка Ігара Яўсеева.

Людзі пакуль спакойна ходзяць, перамаўляюцца.

Каля Акадэміі навук на прыпынку стаіць маршрутка «Ангарская — Ждановічы», набітая даішнікамі.

19:22

На Якуба Коласа адносна спакойна. Стаяць у дварах два аўтазакі: у адным спецназ у форме, у другім — людзі ў цывільным, гэтыя гуляюць

у карты.

Але ацаніць колькасць удзельнікаў акцыі немагчыма, іх цяжка адрозніць ад граджанаў пасля рабочага дня.

Каля кінатэатра «Кастрычнік» шмат людзей у цывільным і супрацоўнікаў ДАІ. Людзі спакойна ядуць марожанае, рух не перакрываецца, затрыманняў няма.

19:15

Каля «Рыгі» народу амаль няма, перыядычна па Сурганава праязджае міліцэйская машына. Каля «Рыгі» гуртуюцца тыпы ў цывільным. Асобы ў цывільным прысутнічаюць ва ўсіх раней абвешчаных месцах збору людзей, а таксама ў раёне Кастрычніцкай плошчы. Іх колькасць дасягае часам дзясяткаў чалавек у адным пункце.

19:12

На праспекце Незалежнасці, ад станцыі метро «Плошча Перамогі» да «Акадэміі навук» праз пэўныя адлегласці стаяць асобы ў цывільным па двое.

19:03

На «Нямізе» адносна спакойна. Людзей вобмаль. У асноўным людзі спяшаюцца на транспарт. Чалавек у цывільным просіць «не ствараць натоўп» і жартуе ў бок прысутных журналістаў: «Вы яшчэ тут? Дарма. Усе ўжо на Акадэміі навук».

18:58

Каля «Кароны» сабралася каля 20 чалавек, яны не аб’ядноўваюцца пакуль, стаяць групамі па два-тры чалавекі. Праехала міма машына, з якой даносілася песня «Перамен» Цоя. Ціхары пакуль сябе не выяўляюць.

Каля Еўрапейскага на ст. метро «Маскоўская» з’явіўся аўтобус, каля якога ходзяць людзі ў міліцэйскай форме і ў цывільным.

18:40

А вось на «Кастрычніцкай» хлопай не хачу. Плошча свабодная, міліцыя няма. Ходзяць пару асобаў у цывільным (адзін у ружовай кашулі), але асабліва нікому не назаляюць. Праўда, каля Палаца прафсаюзаў ляжаць турнікеты. З боку вуліцы Энгельса забаронена стаянка транспартных сродкаў.

Затое павышаная канцэнтрацыя міліцыі назіраецца ў раёне Плошчы Перамогі.

Людзьмі ў форме і цывільным патрулююцца выхады з пераходаў станцый метро «Плошча Перамогі», «Плошча Якуба Коласа», «Акадэмія навук». На стаянцы каля Нацыянальнай акадэміі навук стаіць аўтобус з невядомымі ў цывільным і мікрааўтобус з людзьмі ў форме супрацоўнікаў міліцыі, паведамляе БелаПАН. На Акадэмічнай прыпаркаваны аўтобус ПАЗ без нумароў з невядомымі ў цывільным, якія гуляюць у карты.

Аўтобусы знаходзяцца таксама па абодвух баках плошчы Якуба Коласа.

18:35

Каля гандлёвага дома «Рагнеда» на Нямізе стаіць самотны аўтазак, некалькі характэрных маладых людзей стаяць на ганку царквы на Нямізе. Але пакуль усё ціха.

Каля ГЦ «Еўрапейскі» на станцыі метро «Маскоўская» таксама адносна спакойна — стаяць асобы ў цывільным.

Каля гіперамаркета «Карона» стаіць каля 10 чалавек, зусім не падобных на шараговых пакупнікоў.

Каля «Рыгі» на Сурганава таксама пакуль усё спакойна. Праўда, заўважаныя некалькі чалавек у форме і ў цывільным.

Супрацоўнікі праваахоўных органаў размясціліся перад універмагам «Беларусь» на Партызанскім праспекце, у будынку і за ім. Некаторыя з іх у форме, некаторыя — у цывільным. За будынкам «Беларусі» ў аўтобусе МАЗ знаходзяцца супрацоўнікі ў міліцэйскай форме і цывільнай.

18:23

У інтэрнэце з’явілася інфармацыя, што некалькі станцыяў метро ў цэнтры Мінска будуць зачыненыя. Пакуль метро працуе.

18:10

Міліцыя пачынае браць пад кантроль месцы збору ўдзельнікаў акцыі на раёнах.

18:06

Шмат мілііцыі заўважана ў раёне Плошчы Перамогі, за магазінам Том Тэйлар.

17:58

Праспект Незалежнасці пакрысе закрываецца міліцыяй, сям-там заўважаныя аўтазакі.

17:43

А 17:30 у Беларусі перастаў грузіцца сайт сацыяльнай сеткі «Вконтакте». Менавіта там размешчаная суполка «Рэвалюцыя праз сацыяльную сетку», якая арганізуе штосерадавыя акцыі пратэсту ў Мінску і рэгіёнах.

***

Паводле арганізатараў, у Мінску акцыя зноў, як тыдзень таму, падзеліцца на некалькі пунктаў.

Першым чынам арганізатары просяць збірацца з 18:30 да 19:00 у гандлёвых цэнтрах свайго раёна, дзе проста гуляць, есці. Спіс гандлёвых цэнтраў прыводзіцца. Збор у людных месцах раёнаў удзельнікі мінулы раз палічылі вялікай удачай для прапаганды ідэй пратэсту.

Пасля людзей просяць рухацца да метро, і ехаць на станцыі «Плошча Перамогі» і «Акадэмія навук». А там гуляць па праспекце.

Арганізатары просяць не хлопаць, калі гэта стварае рызыкі затрымання. Затое, «каб усё ўдалося, ставім будзільнік на мабільніку на 20:00».

У той час, як загучаць будзільнікі, акцыя лічацца скончанай.

Змяніліся месцы сустрэчы і ў абласных цэнтрах. У Брэсце, напрыклад, просяць сустракацца ля ЦУМа, у Гомелі — каля ўнівермага, а ў Гродне — на плошчы ля аўтавакзала. Для раённых цэнтраў усё без зменаў.

***

На ранейшыя маўклівыя акцыі — 8, 15, 22, 22, 29 чэрвеня, 3 і 6 ліпеня — выйшлі сотні і нават тысяч людзей у розных раёнах і гарадах. Пра Народныя гулянні пратэсту паведамлялі найбольшыя сусветныя СМІ.

Лукашэнкаўцы гэтымі гуляннямі страшна раздражніліся, прапаганда прыкладае ўсе высілкі, каб іх дыскрэдытаваць.

Гэтыя мірныя і вясёлыя акцыі пратэсту сарвалі шырму ўсенароднай падтрымкі рэжыму. Удзельнікі пратэстаў у маўклівай ці апладысментавай форме выказваюць сваё жаданне эканамічных і сацыяльных перамен у краіне, дзе ўжо 17 гадоў аднаасобна кіруе Аляксандр Лукашэнка.

Апошнія акцыі былі жорстка падаўленыя. За ўвесь час былі затрыманыя 1 730 чалавек, частка пакараныя штрафамі і суткамі. Зазналі пераслед і журналісты. У час акцый былі затрыманыя 77 журналістаў.

Н.Шамрэй, Т.Гаўрыльчык, Я.Марціновіч, С.Гудзілін

0
Антон / Адказаць
13.07.2011 / 17:48
Не трогайте народ, пускай гуляет. Скоро и дышать запретите.
0
Сяргей / Адказаць
13.07.2011 / 17:48
Все сурганова в автозаках!
0
подлодка / Адказаць
13.07.2011 / 17:57
на машерова тоже без номеров стоят
Паказаць усе каментары/ 131 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру