На Гарадзеншчыне балатуецца каля дзеясятка незалежных кандыдатаў. Гэта толькі тыя, што прайшоў праз першую аблонку гэтых выбараў.

Сёння распавяду вам толькі пра тых, чыё імя ўжо досыць вядома сярод гарадзенцаў.

Ідуць на выбары ў гарадскі савет 2 дэпутаты, якія былі у Гродзенскім гарадскім савеце: гэта Сяргей Антусевіч (1973 году нараджэння), старшыня пярвічнай арганізацыі Беларускага незалежнага прафсаюзу «Гродна Азота», сябра партыі БНФ. Ён ідзе па Лідскай выбарчай акрузе № 29.

Яго калега па гарсавету Сяргей Кузьмянок, 1964 году нараджэння, выкладчык Гродзенскага філіяла ўстановы адукацыі «дзяржаўны інстытут павышэння кваліфікацыі, падрыхтоўкі і перападрыхтоўкі кадраў у галіне газазабеспячэння «Газінстытут», беспартыйны. Спадар Сяргей ідзе на выбары па Паўднёвай акрузе № 31.

Апроч гэтага на выбары вылучаныя яшчэ 2 прадстаўнікі ад партыі БНФ – гэта: Дзяніс Івашын, прадпрымальнік, 1979 году нараджэння і Андрэй Фралоў, часова непрацуючы, 1985 году нараджэння. Гэтыя маладзёны ідуць адпаведна па Чайкінскай № 16 і па Азёрскай № 30 выбарчым акругам.

Ад партыі АГП у гарадскі і абласны савет вылучаны наступныя кандыдаты: Юры Істомін, 1976 года нараджэння, дырэктар таварыства з абмежаванай адказнасцю «Біржа Інфармацыі» і Дзітры Слуцкі, 1963 г.н. – слесар кантрольна –вымяральных прыбораў і аўтаматыкі з «Гродна Хімвалакно».

З гораду у абласны савет балатуюцца яшчэ : Уладзімер Кісялевіч, 1957г.н. адвакат юрыдычнай кансультацыі Кастрычніцкага раёну Гродна, сябра Беларускай сацыял‑дэмакратычнай партыі (Грамада) і сябра БНФ Валеры Кісель, 1975 г.н, галоўны інжэнер праэктаў сумеснага таварыства з абмежаванай адказнасьцю «Кансэнт».

Таксама вядомыя некалькі імёнаў людзей што ідуць на рэгіёнах: Алесь Зарэмбюк з Мастоў і Аляксандр Дзяргачоў са Смаргоняў.

Гэта пакуль што невялічкі спіс незалежных кандыдатаў з Гарадзеншчыны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?