Дэпартамент цэнавай палітыкі Міністэрства эканомікі падчас кантрольнай (нагляднай) дзейнасці па пытаннях выканання цэнавага заканадаўства выявіў шэраг парушэнняў, паведаміла прэс-служба ведамства.

Найбольш тыповыя з іх — гэта завышэнне гранічных гандлёвых надбавак на сацыяльна значныя тавары і на тавары і вырабы медыцынскага прызначэння.

Таксама выяўлена павелічэнне цэн на сацыяльна значныя тавары, узровень якіх не павінен перавышаць узровень, устаноўлены на 28 мая 2011 года (пералік зацверджаны пастановай Савета міністраў ад 14 красавіка 2011 года № 495).

Акрамя таго, тыповыя выпадкі заніжэння гранічных мінімальных цэн на асобныя віды беларускіх тавараў, што ідуць на экспарт, адзначылі ў Мінэканомікі.

У адпаведнасці з Кодэксам аб адміністрацыйных правапарушэннях парушэнне ўстаноўленага парадку фарміравання і прымянення цэн і тарыфаў пагражае штрафам да 40 базавых велічынь. Штрафам караецца і парушэнне фіксаваных ці гранічных цэн, а таксама гранічных гандлёвых надбавак. У гэтым выпадку штраф выплачваецца ў памеры двухразовай розніцы паміж фактычнай выручкай і той, што павінна быць пры выкананні фіксаваных і гранічных цэн і надбавак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?