У Беларусі ў 2011 годзе зафіксаваны самы высокі ўзровень інфляцыі за апошнія 10 гадоў.
Аб гэтым паведаміла сёння журналістам намеснік старшыні Нацыянальнага статыстычнага камітэта Ірына Кангро.
У чэрвені ў адносінах да снежня 2010 года індэкс спажывецкіх цэн склаў 136,2%. «
Гэта самы высокі ўзровень інфляцыі за апошнія 10 гадоў»,— падкрэсліла Ірына Кангро. Апошні раз у 2002 годзе гадавое значэнне інфляцыі набліжалася да паўгадавога ўзроўню інфляцыі года і складала 34,8%, адзначыла прадстаўнік Белстата.