Барыс Батура лічыць, што ўраду варта выходзіць на рэальны курс асноўных валют і павышаць цэны на прадукцыю сельскай гаспадаркі.

Пра гэта старшыня Мінскага аблвыканкама заявіў у інтэрв'ю interfax.by.

- Трэба прызнаць, што заданні, асабліва па замежнаэканамічнай дзейнасці, выконваць досыць складана пры такім стане валютнага рынку. Адбіваюцца наступствы крызісу той палітыкі, якая праводзілася раней урадам і Нацыянальным банкам, - сказаў Барыс Батура, адзначыўшы, што ў Мінскай вобласці шмат прадпрыемстваў, якія займаюцца пастаўкамі крытычнага імпарту.

Кіраўнік Мінаблвыканкама лічыць, што

ўраду варта высветліць рэальны курс валют.

- Да гэтага часу застаецца спрэчным пытанне пра тое, ці варта адкрываць на валютнай біржы другую сесію таргоў. Як вынік мы б атрымалі рэальны курс асноўных валют. Мне здаецца, у гэтым кірунку трэба рухацца як мага хутчэй. Усё роўна мы без гэтага не абыдземся, - заявіў ён.

Барыс Батура лічыць, што

сённяшняй сітуацыі неабходнае павышэнне цэнаў на прадукцыю сельскай гаспадаркі.

- Цэны для сельскай гаспадаркі на гаруча-змазачныя матэрыялы, энергарэсурсы растуць, а на прадукцыю сельскай гаспадаркі рознічныя цэны фактычна замарожаныя... Між тым, ніхто не адмаўляе, што сёння гэтая прадукцыя неарганізавана вывозіцца насельніцтвам у найбліжэйшыя рэгіёны суседніх дзяржаваў. Мы лічым, што тут патрэбная паслядоўная ўзважаная палітыка па павышэнні ўнутраных цэнаў, у тым ліку на прадукты харчавання, - адзначыў ён.

Пры гэтым Барыс Батура прызнаў, што ўзровень даходаў насельніцтва рэзка ўпаў.

- Вядома, нікому не спадабаецца, калі адбываецца дэвальвацыя нацыянальнай валюты і растуць цэны. Узровень даходаў насельніцтва рэзка ўпаў. Але тым не менш захады, зроблены апошнім часам з боку ўрада, кіраўніка дзяржавы, у некаторай ступені падтрымалі неабароненыя пласты насельніцтва. У Мінскай вобласці, як і ў цэлым па краіне, сёлета двойчы зробленыя пераразлікі мінімальных працоўных і сацыяльных пенсій, а таксама надбавак і павышэнняў да пенсій у сувязі з павелічэннем бюджэту пражытачнага мінімуму, - заявіў старшыня Мінаблвыканкама.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?