14.07.2011 / 14:15

Дзіцячая філармонія адкрыецца ў Дзень горада Мінска 10 верасня 5

Урачыстая цырымонія адкрыцця Дзіцячай філармоніі адбудзецца ў сталіцы Беларусі 10 верасня. Гэта прадугледжана Канцэпцыяй праграмы Дня горада Мінска, якая разглядалася сёння на пасяджэнні Мінгарвыканкама.

Дзіцячая філармонія размяшчаецца

ў адноўленым будынку царквы Святога Духа на плошчы Свабоды.

Старшыня Мінгарвыканкама Мікалай Ладуцька адзначыў, што адказнасць кіраўнікоў за завяршэнне гэтага аб’екта — персанальная. Ён паставіў задачу распрацаваць дэталёвы графік правядзення работ, арганізаваць працоўны працэс тут з 7 да 23 гадзін, а таксама ў суботу. Старшыня Мінгарвыканкама лічыць «вузкім месцам» мастацкае афармленне і даручыў мабілізаваць творчыя сілы для вырашэння гэтага пытання.

У Дзень горада Мінска ў Дзіцячай філармоніі запланаваны першы канцэрт камернай музыкі, у якім прыме ўдзел таленавітая творчая моладзь.

0
Ганна / Адказаць
14.07.2011 / 14:24
А побач пакутуе кляштар бернардынцау, з якога лепяць гатэль.
0
ген бульбы / Адказаць
14.07.2011 / 14:32
добры знак і справа гонару!
0
Госць / Адказаць
14.07.2011 / 15:07
Вельмi добра!
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру