Уладальнік «Краўн плазы» турэцкі мільярдэр Судзі Азкан звярнуўся ў стамбульскі суд, каб развесціся з беларускай грамадзянкай Кацярыны Шулькевіч.
Па яго словах, праз адрозненні ў культуры паміж імі так і не ўстанавілася ўзаемаразуменне. Судзі Азкан заявіў, што жаніўся на Шулькевіч, знаходзячыся ў дэпрэсіі з прычыны разводу з першай жонкай: «Больш не ажанюся.
Ад першай жонкі ў мяне двое дзяцей, ад другой — чацвёра. Трэба быць ненармальным, каб яшчэ думаць пра шлюб».

У канцы 1990-ых18-летняя беларуска Каця паехала ў Турцыю, і мясцовы алігарх Судзі Азкан быў зачараваны беларускай. Ён дарыў ёй кветкі, мяккія цацкі і ўрэшце дамогся ўзаемнасці. І не пабаяўшыся розніцы ва ўзросце ў 40 гадоў, ажаніўся з прыгажуняй.

Кацярына нарадзіла чацвярых дзяцей: 11-гадовага Кінга, 10-гадовага Рояла, 8-гадовагаСудзі-хана і 6-гадовую Прынцэсу.
Менавіта так, у гонар дзяцей, названы канферэнц-залы ў гасцініцы «Краўн плаза» ў Мінску. А наогул у свеце ўжо каля 400 гатэляў «Краўн плаза».

Падрабязнасці разводу і з чым застанецца беларуская жонка і чацвёра дзяцей турэцкага мільярдара, пакуль невядомыя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?