Цыгарэты беларускай вытворчасці «Фэст» — 559 пачак — знайшлі ашмянскія мытнікі сёння, 14 ліпеня, ноччу на пасту «Каменны Лог» у колах аўтамабіля «Мерседэс-190».

Вадзіцель іншамаркі такім арыгінальным спосабам перавозіў кантрабанду ў Літву. Па словах намесніка начальніка мытні Сяргея Собалева, прадпрымальныя кантрабандысты забіваюць пачкамі цыгарэт усе чатыры колы свайго аўтамабіля і ціхенька, па роўнай дарозе, вязуць груз да бліжэйшага населенага пункта Літвы.

Там прадаюць цыгарэты ў некалькі разоў даражэй. Калі кантрабанду на мяжы затрымліваюць, аўтамабіль, як сродак яе перавозкі, канфіскуюць.

Таму для падобнага «бізнесу» людзі выкарыстоўваюць старэнькія танныя машыны.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?