Аналітык Віталь Цыганкоў адкаментаваў вынікі Вечароў Апладысментаў.

 Затрыманне ў Мінску 13 ліпеня, Еўрарадыё

Затрыманне ў Мінску 13 ліпеня, Еўрарадыё

Змагаючыся з маўклівымі воплескамі, улады выглядаюць не толькі жорсткімі, але і трохі дурнаватымі. Чаго вартае адно маўчанне пасля выступу Лукашэнкі 3 ліпеня і даволі шмат анекдотаў, якія з’явіліся пасля рэпрэсій за воплескі. Ініцыятары акцый сваёй такой постмадэрнісцкай стылістыкай па меншай меры стылёва накінулі ўладам свой сцэнар, зрабілі яе не толькі злоснай, жорсткай, але і смешнай.

Калі задача была вузкай — паказаць абсурднасць і кафкіянства улады, яе судовай сыстэмы, то яна выкананая з запасам. Барацьбу за СМІ, безумоўна, «маўклівы пратэст» выйграў. Я нагадаю, што, паводле НІСЭПД, 51 працэнт лічыць, што Лукашэнка абапіраецца на міліцыю і КДБ, і толькі 19 — што на народ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?