«Ведамасці» пісалі, што ў нефармальнай размове з мільярдэрамі Мядзведзеў прапанаваў вызначыцца, каго яны падтрымаюць на выбарах у 2012 годзе.

Ніхто не чакаў размовы пра палітыку, прызналіся газеце ўдзельнікі сустрэчы, але ў фінале гутаркі прэзідэнт раптам загаварыў пра блізкія прэзідэнцкія выбары. Як сказаў выданню адзін з прысутных на мерапрыемстве, са словаў прэзідэнта вынікала, што ў апошнія гады

краіна развівалася па шляху, закладзенаму Пуціным, а ён, Мядзведзеў, ужо заявіў пра сваю праграму на эканамічным форуме ў Санкт-Пецярбургу, і цяпер бізнэсоўцы павінныя вызначыцца, па якім шляху далей пойдзе краіна.

«Прэзідэнт далікатна і недвухсэнсоўна даў нам зразумець, што бізнэсу прыйшоў час вызначацца, каго ён хоча бачыць наступным прэзідэнтам — Мядзведзева ці Пуціна, каго ён будзе падтрымліваць. Гэта было так нечакана, што я проста здранцвеў», — цытавала газета аднаго з удзельнікаў сустрэчы з прэзідэнтам.

На сустрэчу з Мядзведзевым запрасілі прэзідэнта РЖД Уладзіміра Якуніна,

прэзідэнта «Раснафты» Эдуарда Худайнатава, кіраўніка «Альфа-груп» Міхаіла

Фрыдмана, гендырэктара «Газпром-інвестхолдынг» Алішэра Усманава і яшчэ

два дзясяткі бізнэсоўцаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?