Добры хлопец, відаць, абаронца «Мінска» Аляксандр Сачыўка. Вось толькі не шанцуе яму па-буйному. Тыдзень таму Саша няўдала падставіў нагу ў гульні сваёй каманды з азербайджанскім «Алімпікам». На тыдні гэтым прыгоды Сачыўкі працягнуліся.

 Фанатаў "Мінска" нямнога, але ў сваю каманду яны вераць.

Фанатаў "Мінска" нямнога, але ў сваю каманду яны вераць.

 Цудоўнае летняе надвор'е, але людзей на стадыёне кот наплакаў.

Цудоўнае летняе надвор'е, але людзей на стадыёне кот наплакаў.

 Туркі заўзелі прыгожа. У Газіянтэпе "Мінску" будзе складана.

Туркі заўзелі прыгожа. У Газіянтэпе "Мінску" будзе складана.

 У першым тайме "Газіянтэпспору" было складана.

У першым тайме "Газіянтэпспору" было складана.

 Андрэй Разін адкрыў лік.

Андрэй Разін адкрыў лік.

 Івуарыйскі легіянер беларусаў Таіна Сора быў адным з найлепшых на полі.

Івуарыйскі легіянер беларусаў Таіна Сора быў адным з найлепшых на полі.

 Лідара мінскіх атак Васілюка нялёгка паставіць на калені.

Лідара мінскіх атак Васілюка нялёгка паставіць на калені.

 Футбол - гульня кантактная.

Футбол - гульня кантактная.

 Туркі не разумелі, чаму яны прайграюць.

Туркі не разумелі, чаму яны прайграюць.

 Абдымкі "Газіянтэспора" пасля самастрэла Сачыўкі.

Абдымкі "Газіянтэспора" пасля самастрэла Сачыўкі.

 Аляксандар Сачыўка пасля ўласнага аўтагола.

Аляксандар Сачыўка пасля ўласнага аўтагола.

 Трэнер мінчан Тараканаў успомніў гульнёвае мінулае.

Трэнер мінчан Тараканаў успомніў гульнёвае мінулае.

 На апошніх хвілінах туркі маглі вырваць перамогу.

На апошніх хвілінах туркі маглі вырваць перамогу.

У рамках другога кваліфікацыйнага раўнда футбольнай Лігі Еўропы ў госці да «Мінска» прыехаў турэцкі «Газіянтэспор». Гэта футбольны клуб з горада Газіянтэп, што на мяжы Турцыі з Сірыяй. Да 1920-ых большасць насельніцтва Газіянтэпа складалі армяне.

У мінулым чэмпіянаце «Газіянтэспор» заняў чацвёртае месца. На Радзіме іх яшчэ называюць ястрабамі. У свой час за каманду гулялі беларусы Максім Рамашчанка, Эрык Яхімовіч, Мікалай Рындзюк.

Гледачоў на трыбунах зноў сабралася нямнога. Відаць, тыя самыя паўтары тысячы. Плюс сотня турэцкіх фанатаў. Як прыгожа яны заўзелі, трэба было бачыць. Туркі з сваімі жонкамі занялі адну з ложаў стадыёна. Пару мужчын заводзілі суайчыннікаў і суайчынніц, а ты не шкадуючы галасоў, крычалі і спявалі. Зычнае «Туркіе!» разносілася над стадыёнам.

Беларусаў у гэтым турэцкім гуле чуваць амаль не было. Ну што ж, хай будзе невялікая трэніроўка нашых хлопцаў перад сустрэчай у Газіянтэпе. Там будзе нашмат складаней.

Букмекеры хоць і не лічылі «Мінск» фаварытам, але першы тайм яны правялі надзвычай упэўнена. Выглядала, што ад самага пачатку была ўстаноўка, весці не вельмі хуткую гульню. Вязаць туркаў ужо ў сярэдзіне поля.

І атрымлівалася ж! У першым тайме «Газіянтэпспор» не стварыў ніводнага небяспечнага моманта ля варот Сімаса Скіндэрыса. А вось ля чужых вастрыні было больш.

На 22-ой хвіліне Андрэй Разін збег на спатканне тэт-а-тэт з брамнікам туркаў. У нашага футбаліста нервы і ногі не падвялі — 1:0.

На 29-ай хвіліне ў штрафной суперніка паваліўся Мікалай Зянько, але нямецкі арбітр ставіць пенальці не адважаўся. Першы тайм трэнер беларусаў Віталь Тараканаў поўнасцю выйграў у свайго турэцкага візаві.

Другі тайм пачаўся з цудоўнага моманта для «Мінска» павялічыць перавагу. Васілюк выцарапаў мяч, не дазволіў яму выйсці за межы поля, прастраліў на Зянько, але нейкі цудоўным чынам Коля прамазаў.

Можа быць, гэта і стаў ключавым момантам матча. Бо літаральна праз тры хвіліны пачаліся дзівацтвы Сачыўкі. Флангавая перадача «Газіянтэпспора» не хавала небяспекі, але Сачыўка палічыў па-іншаму, падставіўшы нагу. Два аўтагалы запар — 1:1.

На 71-ай хвіліне зноў адзначыўся Сачыўка. Ён так нязручна адпасаваў брамніку Скіндэрысу, што яму давялося згуляць рукой за мяжой штрафной, каб выратаваць каманду ад гола. Немец Кінхёфер нікога шкадаваць не стаў — выдаленне. На шчасце, рэзервіст Артур Лясько з ніжняга кута выцягнуў мяча са штрфанога. У туркаў на апошніх хвілінах быў яшчэ адзін момант забіць, у «Мінска» — не.

Трэнер «Газіянтэпспора» Талунай Кафкас пачаў прэс-канферэнцыю словамі пашаны ў адрас турэцкіх салдатаў, якія ў гэты дзень загінулі ў баях з курдамі. Кафкас адзначыў, што выніковы лік «з плюсам для каманды».

А вось Віталь Тараканаў быў крыху засмучаны. «Крыху іншага нам хацелася. Гулялі так, як дазволіў супернік».

Пра сітуацыю з Аляксандрам Сачыўкам ён сказаў: «З кожным бывае. Я не лічу яго антыгероем». У гульні ў адказ ён паабяцаў гуляць на контратакх.

Наступны матч пройдзе праз тыдзень у Газіянтэпе. Задача нашых складаная — забіць і не прапусціць.

***

У Салігорску мясцовы «Шахцёр» у рамках другога кваліфікацыйнага раўнда Лігі Еўропы саступіў латвійскаму «Вентспілсу» — 0:1. Матч у адказ праз тыдзень.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?