У беларускага боку няма падстаў лічыць, што Расія не заплаціць пошліну на транспарціроўку нафты. Аб гэтым заявіў сёння на прэс‑канферэнцыі намеснік міністра юстыцыі Беларусі Ігар Тушынскі.
«Транснафта» была аб усім праінфармавана. У нас пакуль няма падстаў гаварыць аб тым, што трэба будзе прымяняць якія‑небудзь меры», ‑ сказаў ён.
Ігар Тушынскі таксама дадаў, што беларускі бок зыходзіць з таго, што ён працуе з добрасумленнымі, прыстойнымі партнёрамі.
У Беларусі падрыхтаваны механізм мытнага афармлення транзіту расійскай нафты. Аб гэтым таксама паведаміў Ігар Тушынскі.
Паводле яго слоў, адпаведны акт падрыхтаваны Дзяржаўным мытным камітэтам па ўзгадненню з Мінфінам і канцэрнам «Белнафтахім». Ён будзе апублікаваны.