Большасць апытаных мінчукоў чулі пра штотыднёвыя «маўклівыя акцыі пратэсту» ці нават самі удзельнічалі ў іх. І толькі адзінкі не заўважылі, што ў Мінску адбываецца кожную сераду. Што думаюць жыхары сталіцы пра тых, хто штотыдзень выходзіць на акцыі? Ці трымаюць за іх кулачкі? Ці лічаць хворымі на галаву людзьмі? І чаму мінчукі не далучаюцца, нават калі сімпатызуюць ідэям пратэстаў?

Нагадваем, відэа-\апытанка не прэтэндуе на званне сацыялагічнага даследавання і не адлюстроўвае ніякіх статыстычных дадзеных. На зададзенае пытанне большасць мінчукоў, якія пагадзіліся размаўляць з журналістамі, адказалі, што так ці інакш сімпатызуюць удзельнікам акцыі. Аднак у апытанцы размешчаныя не толькі самыя папулярныя адказы, але і розныя па змесце меркаванні людзей.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?