Прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч адмяніў ваенныя парады ў Дзень незалежнасці, якія мелі прайсці ў Кіеве і іншых гарадах, хоць у маі парады ў гонар Дня Перамогі з удзелам баявой тэхнікі адмяняліся на падставе таго, што яны адбудуцца менавіта ў гэтае свята.

Адпаведны ўказ падпісаны ў пятніцу, са спасылкай на прэс-службу Януковіча паведамляе «Украінская праўда».

Зэканомленыя бюджэтныя сродкі прэзідэнт даручыў ураду накіраваць на «фінансаванне мерапрыемстваў па ўзмацненні сацыяльнай абароны насельніцтва», гаворыцца ва ўказе.

У прыватнасці, Януковіч пастанавіў адмяніць правядзенне 24 жніўня «парадаў войскаў у Кіеве, Керчы, Адэсе, Севастопалі, а таксама гарадах, дзе размешчаныя штабы аператыўных камандаванняў і відаў узброеных сіл», удакладняе выданне. Ён таксама пастанавіў адмовіцца ад вырабу памятнага юбілейнага знака «20 гадоў незалежнасці Украіны».

Сёлета ва Украіне не было парадаў з удзелам ваеннай тэхнікі 9 мая.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?