Беларускія банкі закрываюць абменныя пункты ў сувязі са значным скарачэннем аб’ёму валютных аперацыйз-за дэфіцыту валюты ў краіне, паведамляеПРАЙМ-ТАСС са спасылкай на дадзеныя прадстаўнікоў банкаў.
Так, па інфармацыі, прадстаўленай у ААТ «Белаграпрамбанк», 15 абменных пунктаў з 89 або 17% у агульнай лічбы абменных пунктаў банка часова не працуюць.
Падобная сітуацыя склалася і ў ААТ «Белінвестбанк», па словах прадстаўніка якога, 15 абменных пунктаў з 70 (21,4%) прыйшлося часова зачыніць.
Працу часткі абменных пунктаў прыпыніў ЗАТ «Белсвісбанк». Акрамя таго, банк адклаў планы па пашырэнні сваёй сеткі ў іншых гарадах Беларусі. У ААТ «Франсабанк» часова зачыненыя 20% абменных пунктаў.