У Міністэрстве эканомікі лічаць, што ўніфікацыя курсу беларускага рубля ў адносінах да замежных валют павінна быць ажыццёўлена ў самы бліжэйшы час.
«Што тычыцца выхаду на адзіны курс — Мінэканомікі лічыць, што гэта неабходна ў самы бліжэйшы час», — заявіў намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення макраэканамічнага аналізу і прагназавання Мінэканомікі Антон Даўгавечны на пасяджэнні Рэспубліканскага клуба дырэктараў у пятніцу ў Мінску.
Ён адзначыў, што калі Беларусь пяройдзе да плаваючага курсу нацвалюты, магчыма, некаторы час «будзе перахлест — Br7 тыс. і вышэй (за $ 1)». «Але потым, магчыма, курс адыграе назад», — не выключыў А. Даўгавечны.
Ён падкрэсліў, што ў Мінэканомікі перакананыя: «павінен быць свабодны доступ да валюты па бягучых аперацыях суб’ектаў гаспадарання і купля валюты для насельніцтва па тым курсе, які рынкава склаўся».
А. даўгавечны не выключыў, што, магчыма, у перыяд уніфікацыі курсу Нацбанк будзе ажыццяўляць валютныя інтэрвенцыі ў разумных межах, каб пазбегнуць рэзкіх ваганняў курсу на рынку.
«Трэба вызначыцца, чаго мы хочам. Калі мы хочам курс у Br5 тыс. (за $ 1), магчыма, гэты курс пратрымаецца месяц, магчыма — 2 месяцы, але з тым узроўнем золатавалютных рэзерваў, якія ў нас ёсць, курс трымаць мы не можам «, — сказаў прадстаўнік Мінэканомікі.
Паводле яго прагнозу, Беларусь чакаюць «