15 ліпеня суд Цэнтральнага раёна Гомеля пачаў разгляд адміністрацыйнага пратакола, складзенага міліцыянерамі на сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі пенсіянера-міліцыянта Уладзіміра Няпомняшчых. Яго абвінавачваюць у тым, што 31 мая ён зрабіў надпіс «Лука тут не жыве. Выбух…» на папераджальным плакаце пра падазроныя прадметы ва ўнівермагу «Гомель».
На судзе Няпомняшчых заявіў, што такія плакаты палохаюць людзей і сеюць страх у грамадстве. «Тэракт у мінскім метро раскрыты, злачынцы ўстаноўлены, навошта ўвесь час палохаць людзей? У мяне даўно свярбелі рукі — зрабіць надпіс на плакаце, каб неяк супакоіць грамадзян. Я хацеў напісаць так: „Лука тут не жыве, выбухі рабіць няма каму, спіце спакойна“, але не дапісаў да канца, бо мне гэта не дала зрабіць намеснік дырэктара ўнівермага па ідэалагічнай працы», — растлумачыў на судзе Няпомняшчых.
Ён лічыць, што не ўчыняў дробнае хуліганства, бо грамадскі парадак парушаны не быў. «Можа, я прычыніў матэрыяльную шкоду міліцыі за сапсаваны лісток паперы, дык я магу кампенсаваць яе. Тым больш ужо паўтара месяца прайшло з таго часу, але новы
Суддзя Алена Цалкова перанесла пасяджэнне на 29 ліпеня для выкліку сведак.
Няпомняшчых неаднаразова затрымліваўся міліцыяй за надпісы на майцы «За Беларусь без Лукашэнкі», «
Актывіст накіраваў зварот кіраўніцтву БелДУТ, у якім запатрабаваў тлумачэнняў, ці працуе ў іх такі супрацоўнік і чаму ў навучальнай установе працуюць людзі, якія паважаюць фашызм. «На якім узроўні ў ВНУ ідэалагічная праца? Чаму могуць навучыць студэнтаў такія супрацоўнікі?» — запытаўся Няпомняшчых.
З універсітэта актывіст атрымаў адказ, што такі супрацоўнік працуе ў ВНУ і характарызуецца станоўча.
Няпомняшчых быў аштрафаваны на 10 базавых велічынь.